2018 г. — 95 гадоў з часу стварэння Брэсцкай акруговай арганізацыі КПЗБ (1923–1938)
На захопленых у 1920 г. землях Заходняй Беларусі здзяйснялася каланізатарская палітыка кіруючых класаў Польшчы. Беларускі народ не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй радзімы. Працоўныя Заходняй Беларусі ў адказ на жорсткае палітычнае і эканамічнае прыгнятанне, нацыянальнае бяспраўе вялі гераічную барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за ўз’яднанне з БССР. На Брэстчыне ва ўмовах падполля ў 1921–1923 гг. дзейнічала акруговая арганізацыя Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП). На ІІ з’ездзе КПРП (1923) было вырашана стварыць нацыянальныя камуністычныя арганізацыі.
2017 г. — 90 гадоў з пачатку работы Брэсцкай падпольнай друкарні ЦК КПЗБ (1927–1938)
У канцы 1923 года ў г. Брэсце-над-Бугам (з 1939 года Брэст) быў створаны акруговы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, у 1924 г. — акруговы і гарадскі камітэты Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Партыя выступала за здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэнне для Заходняй Беларусі, за ўз’яднанне ўсіх беларускіх зямель ў адзіную Беларускую савецкую рэспубліку. КПЗБ дзейнічала ва ўмовах глыбокага падполля.
18 лютага 2014 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Пятровіча Ласковіча (1914–2012), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, юрыста, гісторыка, публіцыста, кавалера ордэна Францыска Скарыны (2004)
Васілій Пятровіч Ласковіч нарадзіўся 18 лютага 1914 года ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета (цяпер Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.